Арцём Забун
Нарадзіўся |
23 красавіка 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Малдова | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | ТСК-Таўрыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 32 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арцём Забун (нар. 23 красавіка 1996, Этулія, Малдова) — малдаўскі футбаліст, нападнік крымскага клуба «ТСК-Таўрыя» з Сімферопаля.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец футбольнага клуба «Шэрыф» (Ціраспаль), у якім гуляў у асноўным за другую каманду. 21 мая 2014 года дэбютаваў у элітным дывізіёне малдаўскага футбола, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Ціраспаля» (1:0). У першай палове 2016 гуляў у Нацыянальным дывізіёне за «Саксан», а пасля стаў іграком клуба другога дывізіёна «Вікторыя» (Бардар), у складзе якога за паўгады забіў 21 гол у 12 матчах.
У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Крумкачы»[2]. У складзе «Крумкачоў» звычайна выхадзіў на замену. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму клубу «Сфынтул Георгэ»[3], дзе да канца сезона згуляў у 8 матчах, галамі не адзначаўся.
У студзені 2018 года пасля прагляду стаў іграком клуба «Сабах» з другога дывізіёна Азербайджана[4]. У жніўні 2018 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», аднак беспаспяхова[5] і ў выніку вярнуўся ў бардарскую «Вікторыю». У сакавіку 2019 года далучыўся да дэбютана элітнага дывізіёна Малдовы — клуба «Кодру».
У ліпені 2019 года стаў іграком клуба «АСУ Палітэхніка» з другога дывізіёна Румыніі, а ў студзені 2020 года быў адпраўлены ў арэнду ў «Факшані» ў трэці дывізіён. У кастрычніку 2020 года адправіўся ў Расію, спачатку гуляў за аматарскі клуб СШ-75 у чэмпіянаце Масквы, а ў першай палове 2021 года трэніраваўся са «Сцягам Працы», але так і не згуляў за каманду.
У ліпені 2021 года далучыўся да крымскага клуба «ТСК-Таўрыя» з Сімферопаля.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкую зборную Малдовы. 17 студзеня 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Катара (1:1).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Малдовы: 2013/14
Зноскі
- ↑ Artiom Zabun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Крумкачы" подписали 3-летний контракт с молдавским форвардом Артемом Забуном
- ↑ "Крумкачы" отдали Артема Забуна в аренду на родину
- ↑ Экс-нападающий "Крумкачей" продолжит карьеру в Азербайджане
- ↑ Рассадкин тренируется с «Неманом». Забун не прошел просмотр
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Гагаузіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Малдовы
- Ігракі зборнай Малдовы па футболе
- Ігракі ФК ТСК Сімферопаль
- Ігракі ФК Факшані
- Ігракі ФК АСУ Палітэхніка Тымішаара
- Ігракі ФК Кодру Лазова
- Ігракі ФК Вікторыя Бардар
- Ігракі ФК Сабах
- Ігракі ФК Сфынтул Георгэ Суручэнь
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Саксан
- Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль
- Ігракі ФК Шэрыф-2 Ціраспаль